Культпаход ў тэатр

26.02.2022

25 лютага ў г. Салігорск прыехаў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з камедыяй “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча. Навучэнцы каледжа з вялікім задавальненнем наведалі спектакль. Яны былі ўражаны ігрой артыстаў на сцэне, асабліва ўсім спадабаўся Чорт.

Дзяўчаты і хлопцы, а таксама педагогі каледжа доўга абмяркоўвалі ўбачанае на сцэне, прафесіяналізмам артыстаў.

“Тэма, узнятая ў п’есе, актуальная заўсёды: адносіны ў сям’і. Калі паміж мужам і жонкай ёсць згода, то ніхто і нішто не зможа іх рассварыць,” – з такімі думкамі падзялілася навучэнка групы ДО-213б Шумак Вікторыя.

З задавальненнем чакаем новой сустрэчы з артыстамі.

 

поделиться в: