«Размаўляй па-беларуску»

23.02.2026

       20 лютага 2026 года выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры Паўтарака Дар’яй Мікалаеўнай і Перапёлкай Юліяй Канстанцінаўнай у групах політэхнічнага аддзялення 425п, 825п, 424п, 924п было арганізавана мерапрыемства «Размаўляй па-беларуску», прысвечанае святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта свята ведаў, якое дае магчымасць кожнаму праявіць свой талент, дапамагае вылучыць самых разумных, крэатыўных, спрыяе развіццю творчых, адукацыйных, камунікатыўных здольнасцей; абуджае любоў і павагу да роднай мовы, выхоўвае патрыятызм, любоў да бацькаўшчыны.

Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі. Тысячы і тысячы людзей збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. І кожнае пакаленне хацела і старалася дабавіць да яго штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці.

      Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы Ігара Пракаповіча, Сяргея Грахоўскага, Уладзіміра Дубоўкі, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, адказвалі на пытанні віктарыны, па выніках якой найбольш актыўныя атрымалі сувеніры.

поделиться в: