Што? Дзе? Калі?

10.02.2026

6 лютага 2026 г.  інтэлектуальны клуб “Разумная сава” зноў расчыніў свае дзверы і сабраў лепшых навучэнцаў політэхнічнага аддзялення. Каманды вучэбных груп 425п і 424п прадэманстравалі свае веды па беларускай літаратуры ў інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, якая была прысвечана творчасці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.  Знатакі ў напружанай барацьбе змагаліся паміж сабой, дэманструючы свае лепшыя якасці, але перамогу атрымала каманда навучэнцаў групы 424п з лікам 6:3.

Усё было па-сапраўднаму. Ваўчок,  чорная скрынка, гонг, распарадчык, музычная паўза – тое, без чаго немагчыма ўявіць  гульню інтэлектуальнага клуба “Што? Дзе? Калі?”.

Пад час гульні  навучэнцы паказалі, што ўмеюць слухаць адзін аднаго,  выбіраць правільны адказ з мноства версій, прымаць правільныя рашэнні.

У фінале былі абраны лепшыя ігракі з абедзвюх каманд, якія сталі ўладальнікамі прыза “Разумная сава”, – Кяцко Яраслаў і Савіч Кірыл.

Дарэчы, вядучая мерапрыемства Паўтарака Дар’я Мікалаеўна ўжо на працягу 2-ух гадоў арганізуе гульні “Што?Дзе?Калі?”, якія прысвечаны знакавым падзеям беларускай літаратуры. Першая гульня адбылася роўна 2 гады назад, 6 лютага 2024 года. За гэты час усяго было праведзена 5 гульняў.   

Чакаем новых сустрэч і цікавых падзей!

поделиться в: