Да 100-годдзя Васіля Быкава

18.06.2024

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава – народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, драматурга, публіцыста, чалавека ваеннага пакалення, ваеннага лёсу. 

Каманда выкладчыкаў політэхнічнага аддзялення і каманда навучэнцаў вучэбнай групы 422п прынялі ўдзел у чарговай серыі гульні “Што? Дзе? Калі?”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.

Гульня атрымалася вельмі цікавая! Як выкладчыкі, так і навучэнцы паказалі вельмі высокі ўзровень ведаў пра жыццё пісьменніка, яго творы і асаблівасці іх напісання.

У выніку перамагла каманда выкладчыкаў, а лепшыя знатакі каманд атрымалі прыз – Разумную Саву.

З нецярпеннем чакаем наступнай серыі гульні!

 

 

поделиться в: