МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

23.02.2024

Вядучая зачытвае пытанні. На абдумванне камандам даецца хвіліна. Далей капітан выбірае, хто будзе даваць адказ, які, мабыць, не заўсёды ведае кожны дарослы.

Так, у Дзень роднай мовы, навучэнцы вучэбнай групы 422п прадэманстравалі свае веды па беларускай літаратуры ў інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Дзве каманды знатакоў у напружанай барацьбе змагаліся супраць вядучай Паўтарака Дар’і Мікалаеўны і атрымалі перамогу з лікам 6:4.

Усё было па-сапраўднаму. Ваўчок,  чорная скрынка, гонг, распарадчык, музычная паўза – тое, без чаго немагчыма ўявіць сапраўдную гульню інтэлектуальнага клуба “Што? Дзе? Калі?”.

Мерапрыемства было закрытым. Прысутнічаць маглі толькі тыя госці, у якіх быў асабісты запрашальны білет.

Пад час інтэлектуальнай гульні навучэнцы паказалі свае лепшыя ўменні і якасці: слухаць адзін аднаго, выбіраць правільны адказ з мноства версій, прымаць правільныя рашэнні.

У фінале гульні былі абраны лепшыя ігракі з дзвюх каманд – Кацяк Андрэй і Кулікоўскі Ягор.

поделиться в: