І ТОЛЬКІ НА ЦЯБЕ НАДЗЕЯ...

21.09.2022

З 7 па 19 верасня ў Салігорскім дзяржаўным каледжы дзейнічала рухомая літаратурна-дакументальная выстава «І толькі на цябе надзея...», прысвечаная самаму маладому класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу. Экспазіцыя была прадастаўлена музеем «Беларуская хатка», які з’яўляецца філіялам ўстановы культуры «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры». Багаты ілюстратыўны матэрыял экспазіцыі даў магчымасць глыбей пазнаёміцца з творчасцю паэта ў мінскі перыяд: з кастрычніка 1916 года па люты 1917 года. У ходзе экскурсій бібліятэкары, выкладчыкі таксама нагадалі наведвальнікам аб тым, як склалася яго жыццё ў горадзе нараджэння, якія творчыя здабыткі чакалі наперадзе, над чым працаваў паэт, якую грамадскую работу вёў, з якімі людзьмі па-сапраўднаму сябраваў. За перыяд работы выставы яе наведалі больш за тысячу чалавек: усе групы навучэнцаў і супрацоўнікі каледжа. Таксама можна было пазнаёміцца звершамі, прозай, перакладамі знакамітага песняра Беларусі.