МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

19.02.2021

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ 

адзначаецца штогод 21 лютага

Пачатак гэтай святочнай даце пакладзены ў 2000 годзе

з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасцю

і шматмоўнай адукацыяй, для развіцця ўсведамлення моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.  

Хто б ты ні быў – жанчына ці мужчына,

дарослы ці малады, студэнт, рабочы,

настаўнік, вайсковец, інжынер ці бізнэсмэн –

ведай, што найлепшы твой скарб –

БЕЛАРУСКАЯ МОВА! 

ЗАПРАШАЕМ УСІХ ДАЛУЧЫЦЦА

ДА СВЯТКАВАННЯ

ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

 

Размаўляйце разам з намі

з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах.

І не саромейцеся недасканалай гаворкі.

Мова – жывая крыніца, прарастае там,

дзе крынічыць людское жаданне.

Глядзець прэзентацыю

Чытать як праходзяць мерапрыемствы да МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ